Главная | Регистрация | Вход | RSSПятница, 19.04.2024, 07:52

ГУО "Дубровская средняя школа Пуховичского района"

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 64

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

День шестой

 

03. 01. 2019

     3 студзеня ў нашым лагеры праходзіў "Дзень казкі". Пасля ранішняй гімнастыкі для выхаванцаў абодвух атрадаў была арганізавана віктарына "Казачны калейдаскоп". Дзве зборныя каманды разгадвалі заданні сямі конкурсных блокаў, дзе  прапаноўвалася адгадаць казку па яе пачатку, па героях,  пазбіраць рыфмы, адгадаць казачныя загадкі, працягнуць музычныя ўрыўкі. Сустрэча з казкай у чарговы раз дазволіла атрымаць задавальненне ад фантазіі і мудрасці яе стваральнікаў.

 

 

 

     КТС "Снежныя скульптуры" не прайшла так, як была запланавана з той нагоды, што, на жаль, снег не ляпіўся. Але нашы выхаванцы з задавальненнем рабілі ўзорныя сцежачкамі слядамі і выпрабоўвалі свае сілы пад час гульні "Снежны снайпер".

 

     Далей для вучняў атрада "Унукі Дзеда" быў арганізаваны конкурс-караоке "Па старонках дзіцячых казак", а школьнікі атрада "Не падарунак" мелі магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці пад час конкурса "У кожным малюнку - зімовая казка".                                                       

     З мэтай развіцця творчых здольнасцей дзяцей сродкамі музычна-рытмічных рухаў была наладжана дыскатэка "Зімовыя іскрынкі", якая праходзіла ў выглядзе гульнявых заданняў.

     Пасля прагляду мультфільма "Зімовыя падарункі" дзеці з вялікай ахвотай бавілі час, гуляючы ў настольныя гульні.

 

 

 

 

Вход на сайт
Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Архив записей

Copyright MyCorp © 2024
uCoz