Главная | Регистрация | Вход | RSSСуббота, 20.04.2024, 15:26

ГУО "Дубровская средняя школа Пуховичского района"

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 64

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2019 » Сентябрь » 28 » Посвящение в ученики
23:35
Посвящение в ученики

    Школьнае свята "Пасвячэнне ў вучні" - урачысты, важны і радасны дзень для першакласнікаў.  Традыцыйна гэта мерапрыемства праводзіцца  на дваццаты вучэбны дзень пасля таго, як маленькія навучэнцы закончылі вывучэнне курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”. На працягу верасня першакласнікі  рыхтаваліся да сапраўднай вучобы, знаёміліся з правіламі паводзін у школе і мелі магчымасць крыху адаптавацца да новых абставін. Хлопчыкі і дзяўчынкі пад кіраўніцтвам сваёй першай настаўніцы Паўлоўскай Наталлі Іванаўны да свята рыхтаваліся загадзя: развучвалі песні і вершы, жартоўныя гульні, малявалі малюнкі, запрашалі гасцей.
  Каб атрымаць пачэснае званне “Першакласнік”, дзеці павінны былі выканаць шэраг разнастайных заданняў, што падрыхтавалі для іх  казачныя героі. Першакласнікі называлі правілы паводзін вучняў, адгадвалі загадкі пра школьныя прылады, рашалі матэматычныя задачы, прымалі ўдзел у гульнях, спявалі і танцавалі. Кульмінацыйным момантам стала вымаўленне першакласнікамі клятвы, падчас якой яны паабяцалі вучыцца толькі добра, быць сабранымі і адказнымі, старацца прыгожа пісаць і хутка чытаць, ніколі не спрачацца з сябрамі. Пасля гэтага кожнаму асабіста намеснік дырэктара Капылова Ірына Анатольеўна ўручыла медалі першакласнікаў і салодкі пачастунак, пажадала поспехаў у вучобе.
     Хочацца , каб дарога па Краіне ведаў для нашых першакласнікаў заўсёды была светлай і радаснай!

Просмотров: 348 | Добавил: cele2012 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Вход на сайт
Календарь
«  Сентябрь 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей

Copyright MyCorp © 2024
uCoz