1 сакавіка ў нашай установе адукацыі, як і па ўсёй Беларусі, праводзіўся комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папераджэнню надзвычайных сітуацый – Дзень грамадзянскай абароны.
Задача гэта дня – фарміраванне ў грамадстве культуры бяспечнасці жыццядзейнасці.
Адкрыла Дзень грамадзянскай абароны начальнік грамадзянскай абароны В.Ф.Андрэева на агульнашкольнай лінейцы. Яна пазнаёміла вучняў з планам работы і задачамі гэтага дня.
Вучні 1-4 класаў прагледзелі і абмеркавалі мультфільм “Чароўная кніга МНС”, вучні 5-6 класаў – фільм “Школа бяспекі”.
Для вучняў 5-11 класаў была праведзена квэст-гульня “Школа бяспекі”. Мэта гульні - фарміраванне ў вучняў свядомых адносін да пытанняў асабістай і грамадскай бяспекі, практычных навыкаў і ўменняў паводзін у экстрэмальных сітуацыях, імкнення да здаровага ладу жыцця.
Вучні падарожнічалі па станцыях: “Эвакуацыя - дымавая заслона”, “Цішэй едзеш - далей будзеш”, “Першая дапамога”, “Бяспека і абарона чалавека ў надзвычайных сітуацыях”, “Электрабяспека”. Па выніках гульні пераможцы атрымалі граматы.
У групе падоўжанага дня вучні 1-4 класаў паўдзельнічалі ў гульні "Агонь наш вораг ці сябар”.
Па сігналах грамадзянскай абароны калектыў школы: вучні, педагогі, тэхнічныя работнікі – эвакуіраваліся з памяшкання школы. Падвёў вынікі эвакуацыі Аляксандр Міхайлавіч Міхееў, начальнік ПАВЧ-3, маёр унутраннай службы.
Вучні малодшых класаў падарожнічалі па Алеі бяспекі разам з настаўнікам вучэбнага прадмета “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” Глінскай Т.А.
Вынікі правядзення Дня грамадзянскай абароны былі падведзены на агульнашкольнай лінейцы начальнікам грамадзянскай абароны Андрэевай В.Ф.
|