Главная | Регистрация | Вход | RSSВторник, 19.03.2024, 05:11

ГУО "Дубровская средняя школа Пуховичского района"

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 64

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Профсоюзная жизнь

 

Спыніць пандэмію: Ахова працы можа захаваць жыцці

     Штогод 28 красавіка Міжнародная арганізацыя працы адзначае Сусветны дзень аховы працы.

   Тэма Сусветнага дня аховы працы 2020 года - "Спыніць пандэмію: Ахова працы можа захаваць жыцці".

Прызнаючы велізарную праблему, з якой ўрады, працадаўцы, работнікі і цэлыя грамадствы сутыкаюцца ва ўсім свеце ў барацьбе з пандэміяй COVID-19, Сусветны дзень аховы працы накіраваны на барацьбу з усплескам інфекцыйных захворванняў на працоўным месцы з акцэнтам на пандэмію COVID-19.

 Материалы МОТ можно посмотреть здесь:  http://dubrovka.ucoz.net/New-files/vvv/materialy_mot.pdf

Информационные материалы к ВДОТ можно посмотреть здесь: http://dubrovka.ucoz.net/New-files/vvv/informacionnye_materialy_k_vdot.pdf

Памятку по социальному дистанцированию можно посмотреть здесь: http://dubrovka.ucoz.net/New-files/vvv/pamjatka_po_socialnomu_distancirovaniju.pdf

Вопросы и ответы сovil-2019 часть 1 можно посмотреть здесь: http://dubrovka.ucoz.net/New-files/vvv/voprosy_i_otvety_covid-2019_chast_1.pdf

Вопросы и ответы сovil-2019 часть 2 можно посмотреть здесь: http://dubrovka.ucoz.net/New-files/vvv/voprosy_i_otvety_o_covid-2019_chast_2.pdf

     Да Сусветнага дня аховы працы 28 красавіка 2020 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Дубраўская сярэдняя школа” прадстаўнікамі адміністрацыі Андрэевай В.Ф. (дырэктар школы) і Капыловай І.А.(намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце)  сумесна са старшынёю пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Усавай А.В. і яе намеснікам Паўлоўскай Н.І., а таксама незалежным інспектарам па ахове працы Бародзіч Г.А. быў распрацаваны наступны план мерапрыемстваў.

План мерапрыемстваў у рамках Сусветнага дня аховы працы ДУА “Дубраўская сярэдняя школа” 2019/2020 навучальны год можно посмотреть здесь:   http://dubrovka.ucoz.net/Newfiles/vvv/plan_merapryemstvaw_u_ramkakh_susvetnaga_dnja_akho.docx

23 красавіка старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Дубраўская сярэдняя школа” Усава А.В. праінфарміравала работнікаў школы аб правядзенні 28 красавіка Сусветнага дня аховы працы і акрэсліла яго тэматыку ў 2020 годзе - "Спыніць пандэмію:  ахова працы можа захаваць жыцці" , засяродзіла ўвагу на мэтах вышэй адзначанай глабальнай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі і пазнаёміла з распрацаваным планам мерапрыемстваў у рамках Сусветнага дня аховы працы дзяржаўнай установы адукацыі “Дубраўская сярэдняя школа”. Адпаведная інфармацыя была размешчана на афіцыйным сайце школы.

У настаўніцкай быў аформлены стэнд з інфармацыйнымі матэрыяламі, прысвечанымі Сусветнаму дню аховы працы "Спыніць пандэмію:  ахова працы можа захаваць жыцці".

29 красавіка ў 1-11 класах класнымі кіраўнікамі былі праведзены інфармацыйныя гадзіны, аб’яднаныя адзінай тэмай –  “Меры прафілактыкі распаўсюджвання вострых рэспіраторных вірусных інфекцый”. Інфармацыйныя стэнды класных вугалкоў маюць памяткі з адпаведнай інфармацыяй, адрасаванай школьнікам. Аб мерах прафілактыкі каранавіруса навучэнцаў інфармуюць плакаты з заклікамі выконваць правілы асабістай гігіены. Таксама для школьнікаў і іх законных прадстаўнікоў на афіцыйным сайце школы размешчана інфармацыя аб шляхах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і мерах прафілактыкі.

Вучні 1-11 класаў мелі магчымасць прыняць удзел у выставе нагляднай агітацыі да Сусветнага дня аховы працы. 30 красавіка былі вызначаны работы пераможцаў, да іх ліку журы аднесла малюнкі наступных вучняў:  Езубчык Аляксей – вучань 9  класа, Баешка Анастасія  – вучаніца 7 класа і Радкевіч Дар’я  – вучаніца 3 класа (І, ІІ і ІІІ месцы адпаведна).

29 красавіка з работнікамі ўстановы адукацыі незалежным інспектарам па ахове працы Бародзіч Г.А., намеснікам дырэктара па гаспадарчай частцы Грышановіч Т.Р. і намеснікам старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Паўлоўскай Н.І. былі праведзены інфармацыйна-тлумачальныя гутаркі па пытаннях дыягностыкі і прафілактыкі новай віруснай інфекцыі з выкарыстаннем адпаведных рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь "Ужываючы сродкі індывідуальнай абароны – захоўваеш жыццё" і “COVID-2019 – пытанні і адказы”. Сярод членаў працоўнага калектыву былі таксама распаўсюджаны памяткі “Што трэба ведаць пра каранавірус COVID-2019?”.

Пытанне арганізацыі аховы працы, асабістай бяспекі навучэнцаў і работнікаў школы з'яўляецца адным з найбольш важных і складаных, таму ў нашай установе адукацыі заўсёды вядзецца значная  праца па стварэнні бяспечных  умоў  захавання жыцця, працы і вучобы навучэнцаў і работнікаў, а ў цяперашні час – асабліва.  З мэтаю прафілактыкі распаўсюджання  вострых рэспіраторных вірусных інфекцый намі прыняты наступныя меры.

Да пачатку рабочага дня штодзённа з мэтай выключэння кантакту з асобамі, якія маюць сімптомы рэспіратораных захворванняў, ў “Журнале здароўя” робяцца запісы аб тэмпературы цела работнікаў школы і стане іх здароўя, таксама ўлік адпаведных дадзеных вядзецца па навучэнцах кожнага класа. Настаўнікі сочаць за тым, каб дзеці арганізавана мылі рукі перад прыёмам ежы, тэхнічны работнік Петрашка А.В.апрацоўвае рукі навучэнцам пасля мыцця  перад уваходам у сталовую антысептыкам. У класных памяшканнях і сталовай прыняты меры па сацыяльным дыстанцыянаванні навучэнцаў шляхам выкарыстання адпаведнай рассадкі з мэтаю прафілактыкі распаўсюджвання вірусных захворванняў сярод вучняў. Уборка і мыццё памяшканняў, у тым ліку дэзінфіцыруючымі сродкамі, з'яўляюцца рэгулярным і важным мерапрыемствам, якое служыць для падтрымання спрыяльнай санітарнай абстаноўкі і забеспячэння бяспекі здароўя шматлікіх вучняў, настаўнікаў і персаналу, якія знаходзяцца ў памяшканнях школы штодня з раніцы і да вечара. Пасля кожнага ўрока праводзіцца праветрыванне кабінетаў і дэзінфекцыйная апрацоўка дзвярных ручак пасля кожнай перамены. У школе выконваецца  пітны рэжым.

Лічым патрэбным адзначыць, што ахова працы заўсёды была і застаецца ў цяперашні час галоўным актывам, закліканым ахоўваць здароўе работнікаў, у тым ліку ў сітуацыях пагрозы для здароўя ўсяго насельніцтва.

 

 

Вход на сайт
Календарь
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей

Copyright MyCorp © 2024
uCoz