09.11.2019 в рамках 6 школьного дня в ГУО «Дубровская средняя школа» был организован День здоровья, в котором ребята приняли активное участие. В рамках Дня прошли подвижные спортивные игры для младших школьников, спортивные соревнования "Со спортом дружить - здоровым быть" для учащихся 5-11 классов.
19 кастрычніка
"Кола рухомых гульняў"
"Чистая планета"
Гульня "Спорт-эрудыт". У ходзе гульні вучні адказвалі на пытанні, паказалі свае веды і інтарэс да спорту, а таксама выявілі, наколькі яны валодаюць інфармацыяй аб тым, што такое здароўе чалавека, здаровы лад жыцця.
14 верасня для вучняў пачатковых класаў на школьным стадыёне праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы “Усе на старт”. За перамогу змагаліся дзе каманды - “Ну, пачакай!” і “ Супергероі”. Барацьба была напружанай. На працягу першых трох конкурсных эстафет “Чароўная палачка”, “Прыгуны” і “Касмічны экіпаж” удзельнікі каманды “Супергероі” тры разы запар атрымовалі перамогу, але ўдзел у далейшых эстафетных выпрабаннях прынёс нечаканыя вынікі – вучні, што ўваходзілі ў склад каманды “Ну, пачакай” паступова па колькасці атрыманых балаў дагналі і пасля апярэдзілі сваіх сапернікаў. Але ўсе расставіла на свае месцы выніковая эстафета – колькасць балаў абедзвюх каманд зраўнялася і перамагло сяброўства!
7 верасня 2019 года для вучняў пачатковых класаў ў рамках Дня Здароўя прайшло выхаваўчае спартыўнае мерапрыемства "Вясёлыя старты".ДУА "Дуброўская сярэдняя школа" сустракала ў спартыўнай зале дзяцей разам з бацькамі. Спаборніцтвы паміж камандамі далі станоўчы зарад энергіі для усіх удзельнікаў. У выніку дзеці усвядомілі, што палепшыўся не толькі настрой,але і здароўе!
13 красавіка прайшло спартыўнае мерапрыемства для малодшых школьнікаў. Удзельнікі паказалі свой спрыт, сілу, хуткасць. А галоўнае - атрымалі зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый!
9 лютага 2019 года для вучняў пачатковых класаў ДУА "Дуброўская сярэдняя школа" праводзіўся пазнавальны занятак "Здаровы лад жыцця". Асноўная задача мерапрыемства - выхаванне ўважлівага стаўлення да свайго здароўя. Дзеці замацавалі асноўныя правілы ЗЛЖ, якія яны ведаюць з ранняга дзяцінства. Вучні мелі магчымасць выказацца аб тым, для чаго патрэбна чалавеку быць здаровым. Абмеркавалі ўсвядомлены выбар учынкаў, паводзін, якія дазваляюць захоўваць прыгажосць душы і цела, умацоўваюць здароўе.
Вучні 5-7 класаў наведалі УЗ “Дубраўская амбулаторыя агульнай практыкі”. Карысныя парады вучням па прафілактыцы прастудных захворванняў даў медыцынскі персанал амбулаторыі. Вучні даведаліся, што трэба рабіць, каб захаваць сваё здароўе, пазнаёміліся з медыцынскім абсталяваннем і яго прызначэннем, відамі паслуг, якія аказвае ўстанова аховы здароўя. Затым з вучнямі былі праведзены практычныя заняткі па аказанні першай медыцынскай дапамогі пры прастудных захворваннях.
У гэты ж дзень на базе школы праводзіліся раённыя спаборніцтвы па міні-футболу сярод дзяўчынак. Сустрэліся каманды раёна: ДУА"Ананіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа", ДУА "Блонская сярэдняя школа", ДУА "Пухавіцкая сярэдняя школа", ДУА "Шацкая сярэдняя школа". Перамогу атрымала каманда дзяўчынак ДУА"Ананіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа". Віншуем пераможцаў!
12 студзеня 2019 года пачаткоўцы ДУА "Дубраўская сярэдняя школа" ўдзельнічалі ў правядзенні Дня Здароўя. Цудоўнае надвор'е дазволіла арганізаваць лыжны старт! Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах на школьным стадыёне. Навучэнцы засвоілі важнае правіла ЗЛЖ: заняткі спортам, рухомыя гульні на свежым зімовым паветры ўмацоўваюць здароўе і дораць добры настрой.
Для вучняў 5 - 7 класаў у гэты ж дзень была праведзена інтэлектуальная гульня па здароваму ладу жыцця “Шчаслівы выпадак”. Удзельнікі гульні абменьваліся сваім ведамі пра шкоду алкаголю, курэння, наркотыкаў. Відавочна, што вучні былі зацікаўлены гэтай тэмай. Яны выслухоўвалі, дапаўнялі думкі адзін аднаго, уступалі ў дыскусіі. Капітанам каманд на працягу хвіліны неабходна было прывесці самы пераканаўчы аргумент пра неабходнасць здаровага ладу жыцця. Пасля выступлення капітанаў, камандам было прапанавана дапоўніць адзін аднаго. У заключэнне ўсе мелі магчымасць задаць настаўніку пытанні, якія засталіся ім не зусім зразумелымі. На ўсе пытанні яны атрымалі досыць поўныя і цікавыя адказы.
Весело и познавательно прошёл очередной День здоровья в ГУО "Дубровская средняя школа" 13.10.2018. Школьники с удовольствием приняли участие в спортландии "Весёлые старты с мамочкой", в познавательной игре "Карнавал здоровья".
Самые сообразительные ребята попробовали свои силы в шашечном турнире.
Поздравляем победителей: 1 место - Прохоров Павел, 2 место - Замяткин Артём, 3 место - Капчик Ульяна.