06.02.2018 дзяржаўную ўстанову адукацыі «Дубраўская сярэдняя школа» наведалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Пухавіцкага раёна.
Вучні і настаўнікі Дубраўскай сярэдняй школы Грыгор’ева М.Ф., Капылова І.А. запрасілі гасцей на краязнаўчую экскурсію па музейнаму кутку «Беларуская хатка»з элементамі гульні па ўрыўку «Дзядзька-кухар» з паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа. Прысутныя змаглі дакрануцца душой і сэрцам да часцінкі таго, што некалі было дарагім для нашых продкаў. Сустракалі гасцей Гаспадар і Гаспадыня, якія запрасілі прысутных у беларускую хатку. Вучні расказалі аб будаўніцтве жылля ў народнай традыцыі, аб інтэр’еры традыцыйнага жылля.
Для гасцей была арганізавана экскурсія па экспазіцыям музея, выстава краязнаўчага матэрыялу гістарычнага мінулага і сучаснасці Дубраўскага сельскага выканаўчага камітэта. |