20 красавіка, па ўсёй Беларусі праходзіў рэспубліканскі суботнік. Калектыў ДУА “Дубраўская сярэдняя школа” таксам прыняў ўдзел у суботніку. У Год малой Радзімы і падрыхтоўцы да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы ўпрыхожвалі ваколіцы Дубраўскага сельскага выканаўчага камітэта.
Вучні 8-11 класаў, і іх законныя прадстаўнікі пад кіраўніцтвам дэпутата Дубраўскага сельскага савета Філановіча Л.А. і настаўніка геаграфіі Глінскай Т.А. высаджвалі саджанцы клёнаў у парку.
Вучні 5-7 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікмі зграбалі лісце ў парку. Настаўнікі фарбавалі плот на Цэнтральнай вуліцы вёскі Сінча.
Тэхнічныя работнікі ўпрыгожвалі школьную тэрыторыю.
|