26 студзеня 2018 года ў школе адбылася сустрэча з пісьменнікам-земляком Мікалаем Аляксандравічам Гурыным, які цікава расказаў вучням 5-7 класаў пра сваё дзяцінства, якое прыйшлося на перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Мікалай Аляксандравіч захапляюча расказаў як стаў пісьменнікам, над чым працуе зараз.
Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць на пастаноўку ўрыўка з трагедыі напісанай аўтарам «Апаленае вайной дзяцінства», пра рэальныя факты жыцця дзяцей в. Талька, іх эвакуацыю ў першыя дні вайны. Пастаноўка будзе прадстаўлена да Дня Перамогі. |