Выхаванне сваім краем, роднай зямлёю,
Дарагімі краявідамі, традыцыямі і добрымі
справамі продкаў – ці не гэта з’ўляецца самым
важным ва ўсёй сістэме выхавання?
Янка Сіпакоў
Галоўная мэта школьнага навучання – гэта выхаванне школьніка “з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, адданасцю агульначалавечым ідэалам, асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі, здатнай пераўтварыць успрыманне прыгажосці (эстэтычнае ўспрыманне) у стымул маральнага самаўдасканалення, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця”. (Тлумачальная запіска да вучэбнай праграмы “Беларуская літаратура”, 2015).
Вялікую ролю ў гэтым працэсе, безумоўна, адыгрываюць урокі беларускай мовы і літаратуры. Але аднымі заняткамі “па школьным раскладзе” абмяжоўвацца нельга. Трэба шукаць свае, нестандартныя падыходы з мэтаю прыцягнення ўвагі вучняў да вывучэння спадчыны беларускага народа. І такой “гаючай крыніцай” павінна стаць пазакласная работа.
Так у лістападзе штогод у ДУА “Дубраўская сярэдняя школа” праводзіцца традыцыйны этнаграфічны тыдзень “Бабульчын куфэрак”. У рамках тыдня праводзіцца вялікая колькасць пазакласных мерапрыемстваў: віктарыны, вечарыны, бліцтурніры, кірмашы... Мэта такіх мерапрыемстваў – якасная і разнастайная арганізацыя вольнага часу вучняў, прывіццё ім любові да нацыянальных каштоўнасцей беларускага народа.
У гэтым годзе вучням школы было прапанавана разгадаць “Этнаграфічны калейдаскоп”, паспрабаваць “Накарміць ляльку” беларускай нацыянальнай ежай лепш за ўсіх атрымалася ў вучняў 5 класа Маласая Мікіты, Гулякевіч Кіры, Шкурскага Кірыла.
22.11.2018 - Паўдзельнічаць у экскурсіі “Хатка з матчынымі вачыма” ў школьным музейным кутку “Бабульчына хатка” (1-4 класы).
23.11.2018 - Здзейсніць вандроўку па роднаму краю і наведаць музейны комплекс “Дукорскі маёнтак”.
На інфармацыйных гадзінах, 27.11.2018 - пазнаёміцца з “Жывой даўніной”, вучняў 5, 6 і 7 класаў запрасілі наведаць кафэ “Спадчына” (стаць удзельнікамі літаратурна-этнаграфічнай гульні “За смугою стагоддзяў”).
Пераможцамі гульні сталі вучні 7 класа. Вучні 8 – 11 класаў сталі ўдзельнікамі этнаграфічнага калейдаскопа “Я – перакладчык…” (пераможцамі сталі вучні 9 класа).
Этнаграфічны тыдзень завершыў конкурс чытальнікаў вершаў, “Народжаная лістападам” (прысвечаны 70-ай гадавіне з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц), які прайшоў 30 лістапада. Дыплом І ступені атрымалі: Шчэпетаў Яраслаў, вучань 1 класа, Маласай Мікіта, вучань 5 класа, Гучок Елізавета, вучаніца 7 класа; дыплом ІІ ступені: Бянькоўскі Аляксандр, вучань 11 класа, Нагорная Валерыя, вучаніца 2 класа, Ярмоліч Паліна, вучаніца 1 класа; дыплом ІІІ ступені: Казелька Сафія, вучаніца 3 класа.
Этнаграфічная работа ў школе будзе працягвацца і далей, таму што гэта наша духоўная спадчына.
|