2 лютага 2019 года дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дубраўская сярэдняя школа” гасцінна сустракала былых выпускнікоў. Шматлюдна было ў гэты дзень у школе. Сустрэліся розныя пакаленні. Шмат успамінаў, цікавыя і незабыўныя школьныя гады, словы падзякі настаўнікам, фотаздымкі на памяць. Больш сотні былых выпускнікоў наведалі ў гэты дзень школу. Шумна, гарэзліва і хвалююча было ў калідорах, класах. На вечары сустрэчы было шмат выпускнікоў-юбіляраў.
25-гадовы выпуск прадставілі чацвёра выпуснікоў 1994 года. Сярод іх Агейчык Аксана Уладзіміраўна, якая зараз працуе ў школе. Са сваімі вучнямі сустрэўся і іх класны кіраўнік Бяляеў Іван Аляксеевіч, настаўнік геаграфіі. Ён зараз ужо не працуе, але сувязь са школай і сваімі выпускнікамі падтрымлівае.
Выпуск 1999 года сабраўся амаль што поўным саставам.
Са сцэны гучалі цёплыя словы, адрасаваныя настаўнікам.
Чытала вершы Паўлоўская Наталля Іванаўна, якая была вучаніцай школы, а зараз працуе настаўнікам пачатковых класаў.
Яе дачка Мілана падаравала песню ўсім прысутным, дзяўчынка хутка стане першакласніцай.
Былі ў зале і 15-ці гадовыя юбіляры – выпуск 2004 года – са сваім класным кіраўніком Таццянай Васільеўнай Банько.
Завіталі да нас са сваёй настаўніцай вясёлыя выпускнікі 2009 года. Шмат фотаздымкаў пра іх засталося ў школе з тых часоў, як яны былі яшчэ вучнямі. Класны кіраўнік Баёк Вера Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, ветэран педагагічный працы, была разам са сваімі гарэзлівымі вучнямі.
З прывітаннем да настаўнікаў звярнуліся тыя, хто толькі ў мінулым годзе пакінуў школьны ганак. Хваляванні ўжо прайшлі, усе прадоўжылі навучанне ва ўстановах краіны. Сярод іх будучыя інжынеры, бухгалтары, медыцынская сястра, цырульнік. Хай будзе ў іх усё добра.
Вечар скончыўся. Нікому не хацелася разыходзіцца. Успаміны… Размовы… Бывайце, выпускнікі! Да новых сустрэч.
|