Школьнае свята "Пасвячэнне ў вучні" - урачысты, важны і радасны дзень для першакласнікаў. Традыцыйна гэта мерапрыемства праводзіцца на дваццаты вучэбны дзень пасля таго, як маленькія навучэнцы закончылі вывучэнне курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”. На працягу верасня першакласнікі рыхтаваліся да сапраўднай вучобы, знаёміліся з правіламі паводзін у школе і мелі магчымасць крыху адаптавацца да новых абставін. Хлопчыкі і дзяўчынкі пад кіраўніцтвам сваёй першай настаўніцы Паўлоўскай Наталлі Іванаўны да свята рыхтаваліся загадзя: развучвалі песні і вершы, жартоўныя гульні, малявалі малюнкі, запрашалі гасцей.
Каб атрымаць пачэснае званне “Першакласнік”, дзеці павінны былі выканаць шэраг разнастайных заданняў, што падрыхтавалі для іх казачныя героі. Першаклас
...
Читать дальше »