8 лютага на базе ДУА “Мар’інагорская гімназія” адбылася раённая чытацкая канферэнцыя па вучэбнаму прадмету “Беларуская літаратура”. Нашу школу ў намінацыі “Сучасныя беларускія літаратурныя казкі” прадставіла вучаніца 6 класа Маліноўская Паліна з работай “Чароўны свет казак Алены Масла”. Паліна не толькі годна прадставіла сваю работу, але і пераканала ўсіх прысутных, што творы, якія чытаюць, маюць сучаснасць; творы, якія перачытваюць, маюць будучыню. Так адбываецца і з творамі нашай сучасніцы-казачніцы Алены Масла.
...
Читать дальше »