Главная | Регистрация | Вход | RSSВторник, 19.03.2024, 14:48

ГУО "Дубровская средняя школа Пуховичского района"

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 64

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Отчёт о проведённых мероприятиях

24. 10. 2020

24 кастрычніка для вучняў пачатковых класаў  быў праведзены конкурс малюнкаў  «Агонь – сябар, агонь — вораг!» 

У час гутаркі хлопчыкі і дзяўчынкі са здзіўленнем даведаліся, што ў ранейшыя часы дарослыя вучылі маладое пакаленне асновам бяспечнага жыцця, распавядаючы казкі. Лёс казачных герояў дапамагаў малышам знаёміцца з небяспекамі навакольнага свету. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульні «Казка — мана, ды ў ёй намёк …», правільна вызначаючы складаныя сітуацыі.

Настаўніца звярнула ўвагу дзяцей на тое, што агонь вельмі важны для чалавека, але пры няправільных паводзінах лёгка можа стаць ворагам. І прапанавала, выкарыстоўваючы падрыхтаваныя ілюстрацыі з інфармацыяй, агучыць небяспечныя сітуацыі самім дзецям.

Вельмі ўважліва школьнікі паставіліся да правіл паводзінаў у выпадку, калі немагчыма пакінуць кватэру праз дзверы, а таксама аб правільным выкарыстанні электрапрыбораў. Падчас дынамічнай паўзы дзеці актыўна, з жаданнем удзельнічалі ў гульні «Небяспечна — бяспечна».

Трэцякласнікі паўтарылі правілы выкліку пажарнай службы, тэлефонныя нумары іншых выратавальных службаў і без памылкі дапамаглі выклікаць патрэбныя з іх казачным героям ў гульні «Дапамажыце нам!».

Затым дзеці правільна і ўпэўнена адказалі на пытанні віктарыны «Будзь уважлівы заўсёды!»,  адгадалі загадкі на тэму пажарнай бяспекі. Іх увазе быў прапанаваны мультфільм «Фиксики. Огнетушитель», які праілюстраваў правілы паводзін пры пажары.

Увазе школьнікаў была прапанавана кніжная выстава «З агнём не жартуй!».

А на прыканцы мерапрыемства дзеці намалявалі прыгожыя малюнкі.

10.10.2020

10.10.2020 в ГУО “Дубровская средняя школа” прошел общешкольный день здоровья. Ребята поучаствовали в спортивных соревнованиях, получили заряд бодрости и хорошего настроения. Будем надеяться, что проведенный День здоровья и спорта внесет значительный вклад в формирование здорового образа жизни учащихся нашей школы. 

03.10.2020

Акцыя "Добрае сэрца".

Віншаванні атрымліваць заўсёды прыемна. А калі гэта віншаванне для настаўнікаў- ветэранаў, гэта прыемна ўдвая! Значыць праца настаўніка не забыта. Іх памятаюць, любяць і шануюць.

Конкурс чытача "Жывая казка"
  Малодшыя школьнікі калектыўна склалі чароўную казку пра непаслухмянага сабаку, потым  інсцэніравалі свой твор.
"Жывая казка" прынесла ўсім радасць і задавальненне!

 

26.09.2020

Cуботнія мерапрыемствы прайшлі пад дэвізам "Дзень добраўпарадкавання і чысціні"

Зборная каманда нашай школы прыняла ўдзел у турніры па інтэлектуальных гульнях "Лыжка Цмока", які праходзіў у г. Беразіно

18.09.2020

Калейдаскоп суботніх спраў

\

11.09.2020

Спартыўная гадзіна “Гульні з мячом”, якая была арганізавана для малодшых школьнікаў 12 верасня, прайшла пад дэвізам “У здаровым целе –  здаровы дух”.  Спярша навучэнцы ўзгадалі асноўныя правілы, якіх неабходна прытрымлівацца, каб захаваць добрае здароўе. І адно з іх –  “Займайся фізкультурай!”. Паўлоўская Наталля Іванаўна падрыхтавала для ўдзельнікаў спартыўнага мерапрымства 10 рухомых гульняў з мячом рознай інтэнсіўнасці.  Навучэнцы па чарзе  выцягвалі з “чароўнага кошыка” аркуш паперы з назвай гульні, зачытвалі назву, пасля чаго пад кіраўніцтвам настаўніцы яе апрабоўвалі. Падчас спартыўнай гадзіны вёўся падлік балаў для кожнага з удзельнікаў асабіста, а напрыканцы былі вызначаны пераможцы: 1 месца па колькасці набраных балаў было прысуджана Маліноўскаму Даніілу, вучню 4 класа, 2 і 3 месцы – вучням 2 класа Паўлоўскай Мілане і Сондаку Станіславу адпаведна.

05.0.2020

Дзень беларускага пісьменства

У першую нядзелю восені краіна святкуе Дзень беларускага пісьменства. Сёлета яго ўдзельнікаў будуць прымаць у Бялынічах Магілёўскай вобласці. Менавіта тут 6 верасня сустрэнуцца ўсе тыя, хто працуе дзеля захавання друкаванага слова, папулярызацыі традыцый нацыянальнай культуры і памнажэння духоўнасці беларускага народа. Традыцыйна і ў нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, якія прыурочаны да гэтага свята.

 

01.05.2020

Дзень Перамогі - гэта "радасць са слязамі на вачах". У гэты дзень і радасць, і смутак побач. Радасць - ад перамогі, смутак - ад успамінаў пра тых, хто застаўся на палях бітваў і не вярнуўся дадому. Дарагой цаной дасталася нам перамога. Шмат людзей загінула, але памяць пра іх не памрэ ніколі.

Навучэнцы пачатковай школы паразважалі пра тое, якія існуюць традыцыі ў святкаванні Дня Перамогі і як беларусы ўшаноўваюць памяць аб людзях, якія аддалі за Радзіму сваё жыццё. А напрыканцы выхаваўчага мерапрыемства шляхам выкарыстанняй нетрадыцыйнай тэхнікі васковай крэйдаю і акварэльнымі фарбамі, “запусцілі” на паперы святочныя салюты ў гонар вялікага свята - Дня Перамогі.

25.04.2020

Урок-памяць"Па кім звоняць званы Чарнобылю?"
Мэта - паказаць дзецям маштабнасць Чарнобыльскай катастрофы; далучыць дзяцей да разумення важнасці аховы навакольнага асяроддзя; выхоўваць пачуццё павагі да ліквідатараў ЧАЭС.

18.04.2020

   Пазнавальны занятак “Хатка для пярэстага” быў арганізаваны для вучняў пачатковых класаў і меў на мэце пашырэнне ўяўлення дзяцей аб птушках, іх ладзе жыцця і знешнім выглядзе, выхаванне беражлівых адносін да птушак і ўсведамленне іх ролі ў прыродзе. 
Дзяўчынкі, што наведалі школу ў суботні дзень, прынялі ўдзел у “птушыным” бліц-апытванні, развучылі заклічку, працавалі  з прыказкамі пра птушак, знаходзілі “чацвёртую лішнюю” птушку сярод прапанаваных, згулялі ў рухомую гульню “Птушкі, гнёзды, птушаняты”, а таксама прагледзелі прэзентацыю “Незвычайныя гнёзды” і намалявалі буслянку з буслінай сям’ёй. 

 

28.03.2020   

28.03.2020 прайшла гумарыстычная алімпіяда.

21.04.2020   

У гэты суботні дзень навучэнцы нашай установы адукацыі рабілі першыя крокі ў прафесійны свет.

14. 03. 2020

Вясёлы ўрок здароўя

07. 03. 2020

Конкурс “Папялушкі”

     7 сакавіка для вучаніц пачатковай школы была праведзена конкурсная праграма “Папялушка – 2020”. Як і аднайменнай казачнай гераіне, няпроста было нашым красуням: давялося і гераінь казак адгадваць, і  ў ролі гаспадыні і дызайнера адзення пабываць, адгадваць рэчы навобмацак, якія можна знайсці ў жаночай сумачцы, і ў ролі “Прынцэсы на гарошыне” давалося сябе адчуць. Завяршыў спаборніцтва інтэлектуальны конкурс з даволі няпростымі пытаннямі.  Пры падвядзенні вынікаў высветлілася, што найбольшую колькасць балаў і званне “Папялушка-2020” атрымала Паўлоўская Мілана. Другое месца заняла Ланец Кацярына, а Макаранка Аміра і Кірыльчанка Дзіяна падзялілі трэцяе месца.

Конкурс “Супер-папялушкі”

Удзел у раённых спаборніцтвах па валейболе


 

22. 02. 2020

Выраб віншавальных паштовак да свята

15. 02. 2020

Гульня- падарожжа “Сем Я”

Вусны часопіс “Традыцыі захапленняў маёй сям’і”

Гульня “Што? Дзе? Калі?”

08. 02. 2020

  Ежегодно  8 февраля в День юного героя-антифашиста во всем мире дети и молодые люди отдают дань памяти ровесникам, погибшим за свободу и счастье людей. В этот день в ГУДО «Центр творчества детей и молодежи «Світанак» прошел пионерский диалог «Дети войны».  В мероприятии приняли участие более 80 ребят из 13 пионерских дружин учреждений образования района.

  Учащиеся клуба «АБВ» рассказали о юных героях, чьи имена   за мужество и героизм, проявленные в борьбе против фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны,  занесены в Книгу почета Белорусской республиканской пионерской организации.

  В зале звучала патриотическая музыка, на экране возникали картины суровых военных лет, лица юных героев. Особенно взволновали пионеров кадры кинохроники о маленьких героях большой войны. Коротка жизнь юных героев, но велика сила их примера. Участники мероприятия отдали пионерский салют и почтили память сверстников-участников Великой Отечественной войны  минутой молчания.

Баюр Янина Иосифовна и Астапович Елена  Харитоновна, почетные гости встречи,  поделились с ребятами своими воспоминаниями о войне. Их детство  прошло под взрывы снарядов. Выступление гостей очередной раз окунуло ребят в военное прошлое и напомнило, что дети и война – два несовместимых понятия.

  В нашем районе стало доброй традицией  принимать в День памяти юного героя-антифашиста  в ряды общественного объединения «Белорусская республиканская пионерская организация» новых  ребят. В этот день районная пионерская организация пополнилась 16 юными пионерами. Заветные галстуки им повязали старшие вожатые, почетные гости.

    Всегда будет жить в сердцах подрастающего поколения память о юных героях, отдавших свою жизнь за свободу и счастье людей.

 

25. 01. 2020

     У мінулую суботу вучні пачатковых класаў мелі магчымасць прыняць удзел ва інтэлектуальным спаборніцтве - брэйн-рынзе пад назваю "Цікава ведаць ўсе тое, што невядома". Барацьбу за лідэрства вялі дзве каманды - "Усмешка" і "Сонейка". Пытанні конкурса інтэлектуалаў былі размеркаваны на пяць намінацый - "Мовазнаўства", "Матэматыка", "Свет прыроды", "Казкі", "Мастацтва" і "Этыкет і мы". Трэба адзначыць, што такіх пытанняў, адказаў на якіх не знайшлося - было зусім мала, вучні паказалі добры узровень падрыхтоўкі практычна па ўсіх намінацыях. Ну, а калі што і не ведалі, то ведаюць зараз - Наталля Іванаўна тлумачыла адказы на ўсе тое, што было дагэтуль невядома. З невялікаю перавагаю - у два балы - перамагла каманда "Сонейка" пад  кіраўніцтвам Дзераша Сцяпана. Падчас рэфлексіі вучні выказалі меркаванне, што інтэлектуальныя конкурсы накшталт брэйн-рынга - гэта магчымасць не толькі цікава правесці свой час, але і з карысцю, бо кожны раз спазнаеш нешта новае.

Інтэлектуальна- пазнавальны турнір “З навукамі таямнічая сувязь”

Гульня-віктарына “Падарожжа ў краіну “чыстых слоў”

18. 01. 2020

Cямейная прэзентацыя "Мой радавод"

 

Дыскусія “Які цудоўны гэты свет

21. 12. 2019 

Падрыхтоўка падарункаў да акцыі "Адзінокія сэрцы"
 

Акцыя "Адзінокія сэрцы. Дабрыня ў кожны дом" прайшла сумесна з работнікамі СДК

Пасяджэнне Школы піянерскага актыву ДУДА" Світанак"

14. 12. 2019 

КТС "У майстэрні Дзеда Мароза"

07. 12. 2019 

У рамках шостага дня вучні разам з настаўнікамі наведалі Беларускі Дзяржаўны цырк. Увазе гледачоў была прадстаўлена праграма  артыстаў - пераможцаў міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва "Брава". На арэне выступалі жанглеры, эквілібрысты, паветраныя гімнасты, акрабаты, канатаходцы, ілюзіяністы, камічны дуэт клоунаў, мядзведзі, коні і белыя тыгры. Усе атрымалі шмат станоўчых ўражанняў і задавальнення.

Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Экстранны выклік ”.

 

Вучні 8 - 9 класаў наведалі  Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічны каледж ім.У.Лабанка.

А таксама на базе нашай установы адукацыі адбыліся раённыя спаборніцтвы па міні-футболу.

30. 11. 2019   

З мэтаю забеспячэння пераемнасці пакаленняў з дапамогай прыцягнення ўвагі малодшых школьнікаў да праблем адзінокіх і пажылых людзей, а таксама  гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін 30 лістапада ў межах правядзення акцыі добрых спраў “Пазбаў мяне ад адзіноты” навучэнцы пачатковых класаў: 

- абмеркавалі, якім чынам можна дапамагаць пажылым людзям і маральна падтрымліваць іх; 

- праглядзелі відэаролік Зудзінай К.М. “Да Дня пажылых людзей” і прыйшлі да высновы, што падчас дапамога і падтрымка патрэбна не толькі сваякам, але і пажылым людзям, якія жывуць побач;

Вход на сайт
Календарь
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей

Copyright MyCorp © 2024
uCoz