Главная | Регистрация | Вход | RSSПятница, 26.04.2024, 06:34

ГУО "Дубровская средняя школа Пуховичского района"

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 64

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2019 » Март » 18 » 15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
21:24
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасобіла ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азнаменавала новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці. У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь знайшоў адлюстраванне вопыт канстытуцыйнага будаўніцтва такіх дзяржаў, як Аўстрыя, Бельгія, Данія, Італія, ЗША, Францыя, ФРГ, Швецыя і іншых краін з улікам асаблівасцей умоў развіцця нашага грамадства і яго гістарычных традыцый.

Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У нашай краіне Канстытуцыя — гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асабістае развіццё.
Дзень Канстытуцыі Беларусі нясе ў сабе глыбокі змест, бо галоўны закон у некаторай ступені з'яўляецца адлюстраваннем менталітэту народа, люстэркам жыцця краіны, таму ён няспынна развіваецца разам з развіццём грамадства.
Дзень Канстытуцыі ў Беларусі — дзяржаўнае свята. Першая Канстытуцыя Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) была прынятая на I з'ездзе Саветаў Беларусі 3 лютага 1919 года. Яе змест было працята ідэяй дыктатуры пралетарыяту, якая і была непасрэдна замацавана ў Канстытуцыі. Пазней яна неаднаразова змянялася.
27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя Вярхоўнага Савета «Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь». Дэкларацыя абвясціла «поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх адносінах».
У далейшым, 25 жніўня 1991 года, Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце спецыяльным законам быў нададзены статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю 1978 года.
У такіх прававых і палітычных умовах вялася распрацоўка новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята 15 сакавіка 1994 года.

Штогод 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, уручаюцца падарункавыя выданні "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь гэта ўзрост абавязковага атрымання грамадзянскага пашпарта. Кніга раскажа маладому пакаленню якімі правамі яны валодаюць, якія законы павінны шанаваць, якія ідэалы і каштоўнасці свята берагчы.

15 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дубраўская сярэдняя школа” прайшло ўрачыстае ўручэнне падарункавага выдання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь» сямі вучням 8 класа. Дырэктар школы В.Ф.Андрэева павіншавала навучэнцаў 8 класа са святам і пажадала быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны.

 

Просмотров: 492 | Добавил: cele2012 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Вход на сайт
Календарь
«  Март 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей

Copyright MyCorp © 2024
uCoz