Главная | Регистрация | Вход | RSSЧетверг, 25.04.2024, 19:49

ГУО "Дубровская средняя школа Пуховичского района"

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 64

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2019 » Март » 5 » 1 сакавіка - Дзень грамадзянскай абароны
15:35
1 сакавіка - Дзень грамадзянскай абароны

       1 сакавіка ў нашай установе адукацыі, як і па ўсёй Беларусі, праводзіўся комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папераджэнню надзвычайных сітуацый – Дзень грамадзянскай абароны.

    Задача гэта дня – фарміраванне ў грамадстве культуры бяспечнасці жыццядзейнасці.

     Адкрыла Дзень грамадзянскай абароны начальнік грамадзянскай абароны В.Ф.Андрэева на агульнашкольнай лінейцы. Яна пазнаёміла вучняў з планам работы і задачамі гэтага дня.

     Вучні 1-4 класаў прагледзелі і абмеркавалі мультфільм “Чароўная кніга МНС”, вучні 5-6 класаў – фільм “Школа бяспекі”.

     Для вучняў 5-11 класаў была праведзена квэст-гульня “Школа бяспекі”. Мэта гульні - фарміраванне ў вучняў свядомых адносін да пытанняў асабістай і грамадскай бяспекі, практычных навыкаў і ўменняў паводзін у экстрэмальных сітуацыях, імкнення да здаровага ладу жыцця.

     Вучні падарожнічалі па станцыях: “Эвакуацыя - дымавая заслона”, “Цішэй едзеш - далей будзеш”, “Першая дапамога”, “Бяспека і абарона чалавека ў надзвычайных сітуацыях”, “Электрабяспека”. Па выніках гульні пераможцы атрымалі граматы.

У групе падоўжанага дня вучні 1-4 класаў паўдзельнічалі ў гульні "Агонь наш вораг ці сябар”.

     Па сігналах грамадзянскай абароны калектыў школы: вучні, педагогі, тэхнічныя работнікі – эвакуіраваліся з памяшкання школы. Падвёў вынікі эвакуацыі Аляксандр Міхайлавіч Міхееў, начальнік ПАВЧ-3, маёр унутраннай службы.

     Вучні малодшых класаў падарожнічалі па Алеі бяспекі разам з настаўнікам вучэбнага прадмета “Асновы бяспекі жыццядзейнасці” Глінскай Т.А.

     Вынікі правядзення Дня грамадзянскай абароны былі падведзены на агульнашкольнай лінейцы начальнікам грамадзянскай абароны Андрэевай В.Ф.

  

Просмотров: 518 | Добавил: cele2012 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Вход на сайт
Календарь
«  Март 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей

Copyright MyCorp © 2024
uCoz