Главная | Регистрация | Вход | RSSПятница, 19.04.2024, 04:07

ГУО "Дубровская средняя школа Пуховичского района"

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 64

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2018 » Декабрь » 3 » Традыцыйнае свята "Бабульчын куфэрак"
20:58
Традыцыйнае свята "Бабульчын куфэрак"

Выхаванне сваім краем, роднай зямлёю,

Дарагімі краявідамі, традыцыямі і добрымі

справамі продкаў – ці не гэта з’ўляецца самым

важным ва ўсёй сістэме выхавання?

                                                            Янка Сіпакоў

     Галоўная мэта школьнага навучання – гэта выхаванне школьніка “з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, адданасцю агульначалавечым ідэалам, асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі, здатнай пераўтварыць успрыманне прыгажосці (эстэтычнае ўспрыманне) у стымул маральнага самаўдасканалення, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця”. (Тлумачальная запіска да вучэбнай праграмы “Беларуская літаратура”, 2015).

     Вялікую ролю ў гэтым працэсе, безумоўна, адыгрываюць урокі беларускай мовы і літаратуры. Але аднымі заняткамі “па школьным раскладзе” абмяжоўвацца нельга. Трэба шукаць свае, нестандартныя падыходы з мэтаю прыцягнення ўвагі вучняў да вывучэння спадчыны беларускага народа. І такой “гаючай крыніцай” павінна стаць пазакласная работа.

     Так у лістападзе штогод у ДУА “Дубраўская сярэдняя школа” праводзіцца традыцыйны этнаграфічны тыдзень “Бабульчын куфэрак”. У рамках тыдня праводзіцца вялікая колькасць пазакласных мерапрыемстваў: віктарыны, вечарыны, бліцтурніры, кірмашы... Мэта такіх мерапрыемстваў – якасная і разнастайная арганізацыя вольнага часу вучняў, прывіццё ім любові да нацыянальных каштоўнасцей беларускага народа.

     У гэтым годзе вучням школы было прапанавана разгадаць “Этнаграфічны калейдаскоп”, паспрабаваць “Накарміць ляльку” беларускай нацыянальнай ежай лепш за ўсіх атрымалася ў вучняў 5 класа Маласая Мікіты, Гулякевіч Кіры, Шкурскага Кірыла.

 22.11.2018 - Паўдзельнічаць у экскурсіі “Хатка з матчынымі вачыма” ў школьным музейным кутку “Бабульчына хатка” (1-4 класы).


 

 

 23.11.2018 - Здзейсніць вандроўку па роднаму краю і наведаць музейны комплекс “Дукорскі маёнтак”.

 

     На інфармацыйных гадзінах, 27.11.2018 - пазнаёміцца з “Жывой даўніной”, вучняў 5, 6 і 7 класаў запрасілі наведаць кафэ “Спадчына” (стаць удзельнікамі літаратурна-этнаграфічнай гульні “За смугою стагоддзяў”).

 

Пераможцамі гульні сталі вучні 7 класа. Вучні 8 – 11 класаў сталі ўдзельнікамі этнаграфічнага калейдаскопа “Я – перакладчык…” (пераможцамі сталі вучні 9 класа).

     Этнаграфічны тыдзень завершыў конкурс чытальнікаў вершаў, “Народжаная лістападам” (прысвечаны 70-ай гадавіне з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц), які прайшоў 30 лістапада. Дыплом І ступені атрымалі: Шчэпетаў Яраслаў, вучань 1 класа, Маласай Мікіта, вучань 5 класа, Гучок Елізавета, вучаніца 7 класа; дыплом ІІ ступені: Бянькоўскі Аляксандр, вучань 11 класа, Нагорная Валерыя, вучаніца 2 класа, Ярмоліч Паліна, вучаніца 1 класа; дыплом ІІІ ступені: Казелька Сафія, вучаніца 3 класа.

     Этнаграфічная работа ў школе будзе працягвацца і далей, таму што гэта наша духоўная спадчына.

  

Просмотров: 604 | Добавил: cele2012 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Вход на сайт
Календарь
«  Декабрь 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Архив записей

Copyright MyCorp © 2024
uCoz